Автобусный тур Дукорскі маёнтак на Масленіцу

  • Маршрут тура
    Смиловичи – Дукора (с угощением и обедом)
  • Тип тура
    Детский отдых, Однодневная экскурсия, Туры выходного дня, Экскурсионные туры
  • Транспорт:
    Автобус
  • Длительность тура:
    1 день, без ночных переездов
  • СКИДКА ДЕТЯМ ДО 16 ЛЕТ!
Стоимость на человека

Стоимость экскурсии для сборных групп, бел. руб.:
  Взрослый Ребенок
до 16 лет

Стоимость экскурсии для 1 чел.


119,00

109,00

Подбор и заказ тура
Идет поиск ценовых предложений...  
О ТУРЕ
Музейны ком­плекс "Дукорскі маён­так" запрашае на анімацыйную экскурсію "Вясёлая масленіца". Масленіца сімвалізуе ўрачыстыя праводзіны зімы, дзеля таго, каб хутчэй надыйшла вясна! Прапануем разам з беларускімі фальклорнымі героямі адчуць атмасферу свята і далучыцца да старадаўніх на­род­ных традыцый! На гэтай экскурсіі Вас чакаюць рэканструкцыя гістарычных падзей, узноўленыя прадметы побыту, касцюмы мінулых эпох, жывыя старажытныя рамёствы, жывая старадаўняя музыка і шмат іншага. І ўсё гэта зусім недалёка ад Мінску! 

Продолжительность экскурсии: 120 км, 6 час

Экскурсия проводится на белорусском языке!
Программа тура
У XVI стагоддзі Дукорская сядзіба ўваходзіла ў склад уладанняў князёў Сапегаў, затым належала роду Завішы, Агінскім. На кіраванне Францішка Ашторпа і яго сына Леона (1786-1851г.г.) прыйшоўся росквіт сядзібы, а потым — запусценне і заняпад. Сёння новыя ўладальнікі сядзібы ўдыхнулі ў сядзібу новае жыццё. Тут пабудаваны сучасны этнакультурны комплекс "ДУКОРСКІ МАЁНТАК", які прадстаўляе сабой шырокую тэрыторыю, дзе кожны знойдзе занятак па душы. Стваральнікі комплексу кажуць, што галоўны прынцып усіх праграм — "ажывіць" сухія гістарычныя звесткі на вачах у гледача, прымусіць старыя касцюмы, танцы, шляхецкае ўзбраенне, і навыкі мінулых эпох паўстаць не словамі з вуснаў экскурсавода, а жывым дзеяннем у выкананні арт-групы і майстроў комплексу.

На тэрыторыі паркавага комплексу ёсць адзіны ў Беларусі ДОМ-ПЕРАВЕРТЫШ — дом, які стаіць на галаве. О, там варта пабываць і выпрабаваць на крэпасць свой вестыбюлярны апарат! Ёсць таксама вінакурня — дукорскі бровар з дэгустацыяй традыцыйнага алкаголю, шматлікія МАЙСТЭРНІ. А яшчэ тут ёсць МУЗЕЙ, які ўвабраў у сябе экспазіцыі, якія адсылаюць да старажытнай гісторыі мястэчка і ўладальнікаў сядзібы мінулых гадоў.

З 1 па 17 сакавіка музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" шчыра запрашае на АНІМАЦЫЙНУЮ ЭКСКУРСІЮ "Вясёлая масленіца". МАСЛЕНІЦА — свята, калі зіма адступае, а вясна павінна ўступіць ва ўладаранне. Дзеля надыходу вясны нашыя продкі рыхтавалі пудзіла, каталіся на санях, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднога ў госці, пелі песні, танчылі, палілі пудзіла. Адчуць атмасферу свята і захаваць сапраўдныя традыцыі дапамогуць беларускія фальклорныя героі.

Вас чакае:
    • Сустрэча: батлейка з жывой музыкай і спевамі ад дукорскіх скамарохаў;
    • Падрыхтоўка да масленіцы з Хатнікам;
    • Майстар-клас па стварэнню лялькі Марэны;
    • Танцы, гульні, ў суправажэнні жывой музыкі;
    • Спальванне лялькі
    • Рухомыя забавы на свежым паветры;
    • Катанне ў санях (пры адсутнасці дастатковай колькасці снегу — на брычцы);
    • Наведванне рамесных майстэрняў — майстэрні саломапляцення, кузні, майстэрні васковых свечак, ганчарнай майстэрні;
    • Масленічны пачастунак (блінцы з гарбатай, дэгустацыя мясцовага напою).

Пасля асноўнай Масленічнай праграмы наведванне:
    • Перакулены дом;
    • Сярэднявечнае гарадзішча;
    • Брама і стайня;
    • Заасад і 400-гадовы дуб;
    • Выстава рэтра-аўтамабіляў.

Напрыканцы экскурсіі — СМАЧНЫ АБЕД.


В стоимость тура входит
    • Праезд аўтобусам туркласа     • Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце     • Уваходныя квіткі ў "Дукорскі маёнтак"     • Гульні, скокі і бадзёры настрой:)     • Блінцы з гарбатай     • Абед
Оплачивается дополнительно
Без даплат!
Отзывы