Автобусный тур Шчучыншчына

  • Маршрут тура
    Мураванка - Ішчална - Жалудок - Ражанка - Шчучын - Галавічполле - Старыя Васілішкі - Гурнофель (з абедам)
  • Дата начала
    12.04.2025
    15.05.2025
    17.05.2025
    14.06.2025
    12.07.2025
    09.08.2025
    13.09.2025
    11.10.2025
  • Тип тура
    Однодневная экскурсия, Туры выходного дня, Туры на Рождество, Экскурсионные туры
  • Транспорт:
    Автобус
  • Длительность тура:
    1 день, без ночных переездов
  • СКИДКА ДЕТЯМ ДО 16 ЛЕТ!
Стоимость на человека

Кошт экскурсіі на 1 турыста, бел. руб.:

  Дарослы Дзіця
да 16 гадоў

Кошт экскурсіі для 1 чал.


149,00

139,00


Подбор и заказ тура
{{errors}} 
Показать еще
О ТУРЕ
Падарожнік, які праязджае па рэканструяванай і незвычайна папрыгажэўшай Гродзенскай шашы М6, часцяком і не падазравае, якія сюрпрызы зберагла для яго дарога! Але варта толькі звярнуць з шашы дзе-небуць каля аграгарадка Мажэйкава — і ўсяго праз некалькі хвілін, сярод сціплага сельскага пейзажу, на вачах вырастаюць адзін за адным цудоўныя помнікі архітэктуры Беларусі. Гэта і знакамітая царква-крэпасць ў Мураванцы (катэгорыі "0"!), вядомая цяпер як царква Раства Багародзіцы. А ад Мураванкі дарогі правядуць нас праз старадаўнія паселішчы, напоўненыя сапраўднымі гістарычнымі скарбамі, назвы якіх гучаць як песня... Адным словам — Шчучыншчына!

Працягласць экскурсіі: 500 км, 13,5 гадзін
Месца пачатку экскурсіі:  уточняйте у менеджера тура!
Программа тура
Царква ў МУРАВАНЦЫ (1516 г.), амаль квадратная ў плане, пакрытая высокім чарапічным дахам, завершана паўкруглым алтаром. Па кутах яе падымаюцца чатыры цыліндрычныя абарончыя вежы, усярэдзіне якіх перш размяшчаліся вітыя лесвіцы. Яны выводзілі да памяшкання пад дахам, дзе знаходзілася баявая галерэя. Па ўсім перыметры храма і ў вежах былі ўладкованыя байніцы, а ў падзямеллі царквы – склад для зброі, боепрыпасаў і культавых каштоўнасцяў. Вытанчанае, рытмічна выверанае пластычнае рашэнне фасадаў гэтага храма нясе на сабе адбітак ярка выяўленага рэнесанснага ўплыву. Інтэр'ер зачароўвае вытанчанай прыгажосцю сваіх скляпенняў. Знарочыста-нервовы малюнак рэбраў-нервюр, якія па волі дойліда то ператвараюцца ў вельмі складаныя прасторавыя фігуры, то збіраюцца ў пучкі да чатырох унутраных слупоў – лепшы доказ вольнага валодання мясцовымі майстрамі будаўнічымі прыёмамі з арсенала гатычнага мастацтва. Гэтым каменным сценам зусім хутка споўніцца паўтысячагоддзя, а яны і сёння здаюцца нязломнымі... Траецкі касцёл (1785 г.) у ІШЧАЛНЕ хоць і з'яўляецца па часе збудавання помнікам позняга барока, але вонкава гэта выяўлена ў ім вельмі стрымана нават на галоўным фасадзе, не кажучы ўжо пра аскетычнасць бакавых. Усе, аднак, змяняецца, ледзь пераступіш парог храма: экспрэсіўная пластыка ракако прымушае літаральна трапятаць алтары, амбон ды, мабыць, і гледача гэтага раскошнага ўзорачча, у якім ювелірная апрацоўка дэталяў спалучаецца са шматзначнымі метафарамі культавай семантыкі... Гарадскі пасёлак ЖАЛУДОК – радзіма Валерыя Антонія Урублеўскага, віднага рэвалюцыйнага дзеяча, паплечніка Кастуся Каліноўскага. У 2011 годзе, да 175-годдзя з дня нараджэння В. Урублеўскага, у Жалудку ўсталяваны памятны знак у скверы на вуліцы, якая носіць яго імя. Доўгі час Жалудок належаў графам Тызенгаўзам. У падзямеллі тутэйшага касцёла, папярэдніка цяперашняй каталіцкай святыні, быў пахаваны самы вядомы прадстаўнік гэтай фаміліі - рэфарматар Рэчы Паспалітай Антоні Тызенгаўз. КАСЦЁЛ Ушэсця Дзевы Марыі (1854) у Жалудку створаны Каралем Падчашынскім, знакамітым віленскім архітэктарам і тэарэтыкам позняга класіцызму. Кантраст паміж бутавым мурам сцен, з аднаго боку, і пабеленымі франтонамі, калонамі, архітэктурным дэкорам – з другога, строга ўраўнаважанае кампазіцыйнае рашэнне, удала расстаўленыя скульптурныя акцэнты прыдаюць храму – пры яго невялікіх памерах – манументальную веліч. У пачатку ХХ стагоддзя на ўскраіне Жалудка малады князь Людвік Святаполк-Чацвярцінскі заклаў СЯДЗІБУ. Над яе праектам працаваў бліскучы варшаўскі архітэктар Уладзіслаў Марконі, які надаў сядзібнаму дому выгляд элегантнага палаца, у якім зліліся разам водгукі французскага класіцызму і эмацыйныя мелодыі барока другой паловы ХVIII стагоддзя. Цяпер пустуючая сядзіба знаходзіцца ў асяроддзі магутных дрэў старажытнага парку... Наведаем яе! РАЖАНКА сустракае нас касцёлам Св. Пятра і Паўла (1827 г.). Храм пабудавалі на сродкі сенатара Валадарства (Каралеўства) Польскага Людвіка Міхала Паца, а праз стагоддзе – перарабілі. Святыня ўзведзена з цэглы і бутавага каменя. У ім лёгка адрозныя праявы неагатычнага стылю. Асабліва ярка, з вядомай доляй шыку, дэманструе сябе фасадная сцяна, дзе на камень нанесеныя ляпны герб, шырокі арнаментальны пояс і вытанчаны малюнак з вертыкальна-гарызантальных белых ліній. ШЧУЧЫН вядомы з 1537 года як прыватнаўласніцкае мястэчка. У 1718 годзе тут быў заснаваны манастыр піяраў, пры якім праз восем гадоў адкрылі школу, або калегію. З часам яна, нібы “по щучьему веленью”, стала адной з найбуйнейшых сярод ёй падобных у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе! Піяры (не блытаць з сённяшнімі PR-спецыялістамі!) з ХVI стагоддзя сталі рэфарматарамі сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. З тутэйшай калегіяй піяраў звязаная педагагічная і навуковая дзейнасць буйных навукоўцаў ХVІІІ – першай паловы ХІХ стагоддзя. Сёння аб знаходжанні піяраў у Шчучыне нагадвае пабудаваны ў стылі класіцызму касцёл Св. Тэрэзы. Разам з праваслаўнай царквой Св. Міхаіла касцёл утварае выразную сілуэтную групу гістарычнага цэнтра горада. У апошні час у Шчучыне, зноў-такі нібы “по щучьему веленью”, цудоўным чынам змяніўся былы Дом афіцэраў, якому вярнулі яго ранейшае элегантнае аблічча ПАЛАЦА князёў Друцкіх-Любецкіх. Будынак у стылі неакласіцызму ўзвёў віленскі архітэктар Тадэвуш Раствароўскі, які прадставіў у сваім выкананні своеасаблівую рэмінісцэнцыю палаца Малы Трыанон, створанага ў 1768 годзе архітэктарам Анж-Жакам Габрыэлем у Версалі - рэзідэнцыі французскіх каралёў. Такая знарочыстая аналогія была зусім не выпадковая: заказчык палаца князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі быў унукам Францішака Друцкага-Любецкага, уплывовага міністра фінансаў Царства Польскага. Апошні, жывучы ў Парыжы ў 1830-х гадах, быў натхнёны Версалем. Мабыць, гэты запал перадаўся і ўнуку, які дазволіў сабе гэтую экстравагантнасць – зрабіў «маленькі Версаль» прама ў Шчучыне! Цяпер палац, вядома ж “по щучьему веленью”, стаў Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі... У пачатку ХХ стагоддзя ў ГАЛАВІЧПОЛЛІ з'явілася сядзіба, прыстасаваная цяпер пад школу-інтэрнат. Экстравагантная Г-вобразная палацавая пабудова з вапняковых блокаў пастаўлена на высокі каменны цокаль. Дойлід, відавочна захоплены ідэямі мадэрна, стварыў сапраўдны кактэйль з рознавысотных аб'ёмаў, завершаных востраканцовымі ступеністымі абцугамі, з ламаных чарапічных дахаў са слыхавымі вокнамі, з дымавых труб, утылітарнасць якіх пакорліва адступіла перад іх сілуэтнай дэкаратыўнасцю... Цякучая асіметрычная кампазіцыя здабыла дзіўную маляўнічасць... Старая грабавая алея вядзе ад палаца да парку з саджалкай. Тут захаваліся гаспадарчыя будынкі сядзібы. Завяршаюць маршрут СТАРЫЯ ВАСІЛІШКІ, і, патрапіўшы сюды, з вялізным здзіўленнем адкрываеш для сябе тутэйшую святыню, яе гонар – КАСЦЁЛ Св. Пятра і Паўла. Гэты цудоўны архітэктурны манумент - сапраўды гатычная скульптура! Збудаваў яе ў 1903 годзе вядомы польскі архітэктар Канстанцін Вайцяхоўскі. Храм-карабель ганарліва ідзе пад распушчанымі ветразямі дзвюх трох'ярусных вежаў. Гэтая гульня ліній, гэтае трапятанне камення пераходзяць на бакавыя фасады – і захопліваюць гледача сваёй брутальнай дынамікай. Палымяная чырвоная цэгла змяняецца ў інтэр'еры светлай тынкоўкай, пакрытай арнаментальнымі роспісамі. Унутраная прастора храма - адзіны цэласны ансамбль: архітэктура, скульптура, жывапіс, разьба па дрэве, чаканка, вітраж сышліся тут у сваім старанні матэрыялізаваць хрысціянскую ідэю сродкамі гатычнай эстэтыкі... Пры ўваходзе ў касцёл ўстаноўлена мемарыяльная пліта з надпісам: «Чэслаў Немэн (Выджыцкі). Рад. 16.02.1939 г. у Ст. Васілішках, памёр 17.01.2004 г. у Варшаве. Вялікі артыст, знакаміты спявак, вакаліст пакаленняў, інструменталіст, кампазітар, якому Бог даў незвычайны музычны талент. 17 студзеня 2005 года. Землякі». Ці трэба да гэтага нешта дадаць? Мабыць, толькі тое, што апошні яго альбом датаваны 2001-м годам. Музыкант не дажыў месяц да свайго 65-годдзя. У Старых Васілішках ў 2011 годзе створаны КЛУБ-МУЗЕЙ Чэслава Немана ў сценах дома, у якім ён нарадзіўся. Тут нас чакае невялікая экскурсія і мы паслухаем неўміручую кампазіцыю пра гэты дзіўны сьвет. А ГУРНОФЕЛЬ? Праязджаючы Гурнофель па дарозе на Мінск, нам застаецца толькі ўключыць у салоне аўтобуса шэдэўральную песню, каб канчаткова "замацаваць" ўсё ўбачанае і пачутае за дзень…


В стоимость тура входит
  • Аўтобус туркласа
  • Экскурсія па дарозе
  • Абед
Экскурсійнае абслугоўванне: 
  • Мураванка — агляд царквы абарончага дойлідства; 
  • Жалудок — экскурсія па пасёлку, наведванне палаца і касцёла; 
  • Ішчална — наведванне касцёла; 
  • Ражанка — агляд хра­ма; 
  • Шчучын — экскурсія па горадзе, агляд палаца і касцёла;  
  • Галавічполле — агляд сядзібы; 
  • Старыя Васілішкі — экскурсія ў касцёл і дом-музей Чэслава Не­ма­на.
Отзывы