Автобусный тур Там бьет крылом История сама

  • Маршрут тура
    Ивье - Суботники - Жемыславль - Трабы - Гольшаны - Боруны - Крево (с обедом)
  • Тип тура
    Заказные туры для корпоративных клиентов, Однодневная экскурсия, Туры выходного дня, Экскурсионные туры
  • Транспорт:
    Автобус
  • Длительность тура:
    1 день, без ночных переездов
  • СКИДКА ДЕТЯМ ДО 16 ЛЕТ!
Стоимость на человека

Стоимость экскурсии на 1 туриста в составе сборной группы:


  Взрослый Ребенок
до 16 лет

Стоимость экскурсии для 1 чел.


129,00

119,00


Стоимость экскурсии для корпоративных и школьных групп рассчитывается индивидуально под запрос

Уточняйте стоимость у менеджера тура

Подбор и заказ тура
{{errors}} 
Показать еще
О ТУРЕ
Чего только не собрал в себе, как в драгоценную шкатулку, этот маршрут! Храмы разных конфессий, замки, старинные усадьбы, монастыри и даже фамильную усыпальницу знаменитого шляхетского рода Умястовских…

Продолжительность экскурсии: 350 км, 12 час
Место начала экскурсии:  уточняйте у менеджера тура!
Программа тура
ІЎЕ, якое прыпала да Гродзенскай шашы, часам называюць «маленькім Іерусалімам». Там размяшчаюцца найстарэйшая дзеючая мячэць Беларусі і адзіны Музей нацыянальных культур. Наведванне МЯЧЭЦІ дазволіць Вам шмат даведацца пра традыцыі і побыт татараў у Беларусі. Тут на былой рыначнай плошчы пастаўлены ўнікальны помнік «Адзінства чатырох канфесій»: каталіцызм, юдаізм, праваслаўе і іслам. І нібы ў працяг гэтай тэмы верацярпімасці ля сцен касцёла св. Пятра і Паўла 1491 г. пабудовы Вы даведаецеся пра легендарную Акадэмію арыян, якая была адным з цэнтраў адукацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. Статуя Хрыста ля Іўеўскага касцёла мімаволі асацыіруецца са знакамітай скульптурай у Рыа-дэ-Жанейра. На змену Іўю прыходзіць былое мястэчка СУБОТНІКІ, вядомае з ХVII ст. Чырвонацагляны касцёл Св. Уладзіслава (1904) здалёк зачароўвае сваёй грацыёзнай сілуэтнай графікай. Узводзілі святыню Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія. У ім і пахавалі фундатара, а затым у магільны склеп былі ўнесены астанкі яго даўно памерлых сваякоў. Пра гэта паведамляе мемарыяльная дошка, усталяваная ў 1931 годзе ў фамільным магільным склепе Умястоўскіх у крыпце храма: дзівосная чысціня, бліскучыя паліраванымі гранямі самавітыя мармуровыя пліты з імёнамі і датамі... З графамі Умястоўскімі цесна звязана і былы маёнтак ЖЭМЫСЛАЎЛЬ. Тутэйшы палац з бельведэрам і карынфскімі порцікамі па абодва бакі ўяўляе сабой паменшаную копію каралеўскага "Палаца-на-вадзе", выбудаванага для апошняга манарха Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Лазенках пад Варшавай. Лепка на столях і мазаічная падлога збліжалі жамыслаўскі палац з варшаўскім, а багата прыбраныя інтэр'еры сведчылі аб выдатным гусце яго ўладальнікаў. Вакол сядзібы, якая цяпер чакае рэстаўратараў, захаваліся шматлікія гаспадарчыя пабудовы. А потым на маршруце нас чакае смачны АБЕД. З Жамыслаўля дарога прыводзіць нас у ТРАБЫ. Яны вядомы з ХV стагоддзя, калі князь Трабус пабудаваў тут замак. Петра-Паўлаўская царква ў Трабах была складзена з дрэва ў 1784 годзе і істотна перароблена на мяжы ХIX—XX стст. У тутэйшага касцёла Нараджэння Дзевы Марыі (1905) вельмі маляўнічы сілуэт. Яго магутныя трох'ярусныя вежы, перспектыўны партал і франтон-шчыт уверсе; карагод контрфорсаў пакідаюць у памяці яркі вобраз нейкага гатычнага «містыцызму». ГАЛЬШАНЫ ў мінулым былі прыватнаўласніцкім паселішчам князёў Гальшанскіх (Альшанскіх). З іх роду паходзіла Соф'я Гальшанская - жонка караля Уладзіслава Ягайлы, якая стала родапачынальніцай дынастыі Ягелонаў і якой тут пастаўлены помнік. З XVI ст. мястэчкам валодаў род князёў Сапегаў. У 1618 годзе Павел Стэфан Сапега пачаў будаўніцтва комплексу кляштара францысканцаў. Манастырскія пабудовы выкарыстоўваюцца і цяпер як дзейны касцёл. А збудаваны палацава-замкавы ансамбль роду Сапегаў — ГАЛЬШАНСКІ ЗАМАК — дайшоў да нас у маляўнічых руінах. Гальшанскі замак зараз рэстаўруецца, ужо гатова адна з веж, частка сцен. Наведванне МУЗЕЯ ў вежы замка. А з АГЛЯДНАЙ ПЛЯЦОЎКІ на вежы замка – цудоўны від на наваколлі... У Гальшанах таксама ацалела характэрная местачковая забудова XIX-XX стст., што надае цяперашняму аграгарадку асаблівае зачараванне. Старая дарога з Гальшан вядзе ў БАРУНЫ. З 1691 г. жыццё гэтага былога мястэчка было моцна звязана з манастыром, які стаў адным з духоўных цэнтраў уніяцтва ў Беларусі. У яго сценах знаходзіцца дагэтуль цудатворны абраз Божай Маці Барунскай, Суцяшальніцы ўсіх засмучаных. Святыню адрозніваюць вытанчанасць формаў «віленскага» барока. І нарэшце, КРЭВА. Аграгарадок (раней – вялікакняжацкі маёнтак) вядомы з XIV ст., калі тут быў пабудаваны замак, у якім у 1385 годзе была заключана знакамітая ў гісторыі Крэўская унія. Яна паклала пачатак аб'яднанню Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага... Маляўнічыя руіны старажытнага замка - адна з найбольш яркіх славутасцяў Беларусі. КРЭЎСКІ ЗАМАК у цяперашні час у працэсе рэканструкцыі, адноўлена адна сцяна. У 1387 годзе ў Крэве з'яўляецца драўляны касцёл - на яго месцы зараз можна ўбачыць пабудаваны ў 1990-х гадах каменны храм Праабражэння Гасподняга. Насупраць яго ўздымае да неба сваю шатровую званіцу праваслаўная царква ў імя Св. Аляксандра Неўскага (1854).


В стоимость тура входит
• Праезд аўтобусам туркласу • Экскурсія па маршруце • Агляд г. Іўе • Наведванне касцёла Пятра і Паўла 1491 г. • Наведванне мячэці ў Іўі • Наведванне ў Суботніках касцёла Св. Уладзіслава, магільнага склепа. • Агляд маёнтка Жамыслаўль • Агляд храмаў у Трабах • Экскурсія па Гальшанах: замак і храм • Наведванне музея ў вежы замка і агляднай пляцоўкі • Агляд Крэўскага замка • Абед
Отзывы